Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.
Вольны сучасны чалавек?Міра ЛУКШАКажуць, што чалавек нараджаецца вольным. Прыгожыя словы! Асабліва калі чытаць іх у цёплай кватэры, седзячы на мяккай канапе, з мабільным тэлефонам у руцэ і крэдытам на трыццаць гадоў у кішэні. Вось яна, свабода XXI стагоддзя! Рабі што хочаш, выбірай што хочаш, жыві як хочаш — толькі своечасова плаці за інтэрнэт, не спазняйся на працу і не забудзься паставіць лайк сябру, які адпачывае на Мальдывах. Сучасны чалавек мае ўсё для шчасця: тысячы каналаў, мільёны сайтаў, бясконцыя стужкі навін і магчымасць замовіць піцу, не ўстаючы з ложка. Ён можа размаўляць з чалавекам на іншым канцы свету, не выходзячы з пакоя. Можа выбраць любую прафесію, краіну для падарожжа і нават колер новага аўтамабіля. Адно толькі незразумела: чаму пры такім багацці магчымасцей ён усё часцей выглядае як вязень, якому забыліся паведаміць пра вызваленне? Прачынаецца чалавек не ад сонца, а ад будзільніка. Той, нібы строгі наглядчык, загадвае ўставаць. Далей — сняданак на хаду, дарога, праца, справаздачы, тэрміны, начальнік з вечным пытаннем: «Чаму яшчэ не гатова?». Увечары наш герой вяртаецца дадому, марыць адпачыць, але тут яго чакаюць паведамленні, навіны і новыя заданні. Нават адпачынак ператвараецца ў працу: трэба сфатаграфаваць мора, падабраць фільтр і даказаць падпісчыкам, што жыццё ўдалося. А калі ніхто не паставіць лайк, дык ці быў гэты адпачынак увогуле? Асобная гісторыя — свабода выбару. Зайшоў чалавек у краму (...) |