Ніва № 42 (3675), 18 кастрычніка 2026 г.

Правы паварот у заходнім паўшар’і

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пакуль еўрапейцаў палохаюць правым паваротам на нашым кантыненце, у заходнім паўшар’і свету змаганне з сацыялістычнай арыентацыяй і камунізмам ідзе поўным ходам. У цэнтры ўвагі апынуліся зараз выбары ў Бразіліі, дзе грамадзянскае супрацьстаянне мае надзвычай востры характар. «Бітва за Бразілію» ў многім будзе вызначаць далейшае развіццё ўсяго рэгіёна. Няма сумневу, што акрамя жорсткага ўнутранага змагання, у гэтай кампаніі моцна задзейнічаны і знешнія акцёры — найперш ЗША і Кітай. Кітайскае пранікненне ў Бразіліі надзвычай глыбокае і амерыканцы канешне імкнуцца вярнуць гэтую вялізную тэрыторыю ў арбіту сваіх інтарэсаў. Калі на выбарах пераможа левы пракітайскі і прарасейскі Лула да Сілва, Бразілія працягне дэградаваць ва ўсіх сферах. Калі ж пераможа Флавіу Балсанару, сын ранейшага прэзідэнта Жаіра Балсанару, які цяпер зняволены, Бразілія выйдзе з усходняга альянсу БРІКС і хутка пераарыентуецца на ЗША. Пасля першага тура выбарчай гонкі Балсанару нязначна апярэджвае апанента і ўсё вырашаць пазіцыі іншых кандыдатаў — за каго яны заклічуць галасаваць у другім туры 25 кастрычніка.

Характэрна, што фактычна на ўсіх апошніх выбарах у Лацінскай Амерыцы верх бяруць сілы, якія называюць правымі альбо нават ультраправымі. І пры тым пераможцу ледзь не ўсюды вызначае «фотафініш», грамадствы і палітычныя супольнасці падзелены блізка да адзнакі 50 на 50.

Давайце зараз прыпомнім гэтыя вынікі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF