Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (37)

Ганна КАНДРАЦЮК

Заўсёды здзіўлялі мяне імёны старых, калі іх, ужо раз ахрышчаных у царкве, перараблялі на свой моўны варыянт і лакальную моду. А ўжо зусім незразумела і часта прыкольна, як з тымі дарогамі па за клунямі, гучэлі вулічныя клічкі людзей. Вось дастойную Еўфрасінію называлі Прузынай, а калі была ахвота з яе пасмяяцца, тады празывалі «пружынай» і ўся сімволіка святога імені рассыпалася ў трэскі, прабач нам Добры Божа. Іншыя спробы пераназоваў лічыліся дасканалымі, вось на той прыклад Варвару, клікалі ў нас Барвай і гэта заўсёды сыходзілася з красой і каларытнай радасцю. Апошняя прыкмета тычыла імянінаў, якія выпадалі ў час дэпрэсіўнай Піліпаўкі. Тады пры чарцы, пірагах і цёплых калядных песнях віншавалі Барваў-Варвараў-Басяў, хапаючы так патрэбную для жыцця перадышку.

Не ва ўсіх жанчын было агучанае імя, іх ужо як выдалі замуж адразу называлі па мужу. Якое было ў мяне здзіўленне, калі паўстагоддзя пазней я пабачыла і прачытала на намагільным помніку імя Арцёміхі, маёй гераіні з дзяцінства. Са здымка спазірала маладым, пранізлівым зрокам Ганна З. Ад яе вачэй па плячах і нагах ажно прабеглі дрыжыкі.

Пра такіх гаварылі ў нас, што нічога ад іх не схаваеш, бо яны напралёт ведаюць і бачаць.

Частку праўды пра Ганну З. адкрыла неба ў час яе бурлівых мярлінаў.

Мяне ўразіла незалежнасць Арцёміхі, з якой асталася яна нават пасля сваёй смерці.

* * *

І цікава, наколькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF