Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Жыццё пад „саветамі”

Уладзімір АРЛОЎ

З сённяшняга раздзела будучай кнігі вы, мае юныя чытачы, даведаецеся, як жылося дзядам і прадзедам сучасных беларусаў у тыя часы, калі над імі панавалі бальшавікі. Гаворка пойдзе пра 1920-я — 1930-я гады. Тады ў Крамлі заваладарыў тыран Сталін са сваімі падручнымі. Каб сцвердзіць і захаваць уладу, яны хутка ўсталявалі жорсткія парадкі і не спыняліся перад самымі страшнымі і крывавымі злачынствамі.

Залежнасць ад Масквы

Савецкая Беларусь не была сапраўднай дзяржавай. Вы ўжо ведаеце, што яна ва ўсіх галоўных і нават другарадных справах залежала ад Масквы. Ад самага пачатку БССР не мела ўласных міністэрстваў (тады яны называліся народнымі камісарыятамі) абароны, замежных спраў, шляхоў зносін (транспарту), замежнага гандлю.

У 1922 годзе бальшавікі прынялі пастанову пра стварэнне СССР — Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Туды нібыта добраахвотна, а насамрэч па загадзе з Крамля, аб’ядналіся Расея, Беларусь, Украіна і Закаўказзе. Потым склад гэтага вымушанага саюза пашырыўся да пятнаццаці рэспублік.

Лічылася, што ўлада ў БССР, як і ў цэлым Савецкім Саюзе, належыць саветам рабочых, чырвонаармейскіх і сялянскіх дэпутатаў, ды ў сапраўднасці ўсім кіравалі камуністы. Іншыя палітычныя партыі былі забаронены, а іхнія актыўныя чальцы арыштаваны.

Савецкі Саюз шмат чым нагадваў былую Расейскую імперыю. Канстытуцыя рэспублікі не магла супярэчыць канстытуцыі СССР. Большасць камуністычных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF