Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Аналіз моўнага пытаньня ў праекце Канстытуцыі Офісу С. Ціханоўскай

Міраслаў МІКУЛЕВІЧ

Уводзіны. 10 жніўня 2025 году Офіс прадставіў стратэгію для пераходнага пэрыяду — шэраг законапраектаў, якія мусяць легчы ў асновы рэформаў Беларусі. У тым ліку найважнейшы дакумэнт любой краіны — Канстытуцыя. І нават ня йдучы далёка ў яе разьдзелы й артыкулы зь іхнымі юрыдычнымі тонкасьцямі, у самым пачатку можна пабачыць палітычную непасьлядоўнасьць і адсутнасьць стратэгічнага бачаньня яе стваральнікаў.

Першы разьдзел звычайна зьяўляецца нечым агульным і магчыма праз ягоную ілжывую простасьць можна лёгка ўпусьціць найважнейшыя дэталі. А менавіта закладаньне асноваў таго, як будзе існаваць дзяржава і чым будзе жыць краіна.

Артыкул 7 прысьвечаны дзяржаўным мовам. І тут ужо першае пытаньне: «Чаму мовам, а не мове?». Далей больш. Гэты артыкул — адзіны ў дакумэнце, які мае заўвагу, згодна зь якой моўнае пытаньне вырашыцца на агульнанацыянальным рэфэрэндуме1.

Наступны ж артыкул 8 аддадзены апісаньню дзяржаўных сымбаляў2. Ні слова пра рэфэрэндум — безальтэрнатыўна зацьвярджаючы бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня», але без гімну. Толькі дэвіз «Жыве Беларусь!». Што гэта? Тэхнічная памылка? Некампэтэнтнасьць юрыстаў? Ці ж пытаньне гімну будзе таксама разглядацца на агульнанацыянальным рэфэрэндуме, але гэта забыліся прапісаць? Невядома на чым заснаваныя дадзеныя рашэньні, чаму ў падобным праекце наогул існуе такая фрагмэнтарнасьць? Калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF