Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Два колеры — адзін свет

Уршуля ШУБЗДА

Чорна-белы краявід больш даносіць да гледача. Таму варта выбрацца ў кінатэатр «Форум» у Беластоку, каб паглядзець выстаўку Станіслава Цёка. Фатаграфіі вяртаюць у дзіцячыя гады і гэта не толькі з за выгляду здымкаў, але, перш за ўсё, з за іх характару. Выстаўка хавае нейкую таямніцу схаваную за двума колерамі.

Працы Станіслава Цёка можна аглядаць на першым паверсе кінатэатра «Форум». Выстаўка адкрылася 16 траўня, але пра аўтара можна даведацца з інфармацыі змешчанай, як усе фатаграфіі на той выстаўцы, у чорнай рамцы на белым фоне.

«На выставе прадстаўлены фатаграфіі Станіслава Цёка — аднаго з самых выбітных польскіх фатографаў, якія дакументуюць паўсядзённае жыццё ў апошнія дні Польскай Народнай Рэспублікі і гады трансфармацыі. Яна складаецца з дзвюх частак: першая прадстаўляе знакавыя фотажурналісцкія здымкі 1980-х гадоў, канца Польскай Народнай Рэспублікі і палітычнай трансфармацыі 1990-х гадоў. Другая частка — гэта апошні праект Станіслава Цёка — серыя «Нябачнае», якую складаюць фотаэсэ.

Станіслаў Цёк (1957-2025) — ляснік па прафесіі, адзіночка па выбары, фатограф і фотажурналіст па запале. Ён дэбютаваў у часопісе «Przegląd Owocowo-Warzywny i Fermentacyjny» (Агляд фруктова-гароднінны і ферментацыйны), а свой першы рэпартаж апублікаваў у штотыднёвіку «itd» у 1985 годзе. Яго фатаграфіі пасля з’явіліся ў шматлікіх польскіх і міжнародных выданнях (у тым ліку ў «Młody Rolnik», «Polski (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF