Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.
Матуральнае выпрабаванне па беларускай мове (ч.ІІ)Аляксей МАРОЗВыпускнікі Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы сёлета прыступілі да пісьмовага матуральнага экзамену па беларускай мове 21 мая. Пачалі выходзіць з пісьмовага экзамену па беларускай мове намнога раней перад часам, які адведзены быў на экзамен. Па-рознаму выказваліся наконт складанасці задач прапанаваных ім да выканання. Аднак лічылі, што ў цэлым паспяхова справіліся з матуральным выпрабаваннем па беларускай мове. — Я пісала сачыненне пра ролю сям’і ў жыцці чалавека. У сваёй працы я спасылалася на творы «Дзеці настаўніцы» Івана Шамякіна і «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч. Я напісала, што ў першым выпадку сям’я была перашкодай у дзейнасці дачкі. Аднак пісала, што сям’я вельмі важная ў жыцці чалавека і трата сямейнікаў вельмі балючая ў нашым жыцці, — заявіла Мая Чыквін і дабавіла, што плануе паступіць на інфарматычнае аддзяленне ў Політэхнічным інстытуце ў Беластоку. Вучылася яна ў класе з матэматычна-інфарматычным профілем і ўдакладніла, што большасць вучняў гэтага класа хоча працягваць вучобу ў політэхнічных інстытутах. — У агульным матуральны экзамен па беларускай мове не быў складаным. Я пісала сачыненне пра сям’ю. Спасылалася на творы «Новая зямля» Якуба Коласа і «Пяць лыжак заціркі» Змітрака Бядулі. Я пісала, што сям’я можа дапамагаць у цяжкіх хвілінах жыцця і быць апірышчам у час выпрабаванняў і крыніцай шчасця. У (...) |