Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Сэнс

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Што можа быць больш асэнсаванага, чым роздум пра сэнс. Так нехта з разумных людзей сказаў. І што характэрна, яно можа і праўда. Ну, тэарэтычна. Бо на практыцы нярэдка крыху не так аказваецца, як у тэорыі.

Але вось што цікава. Людзі думаюць, што развагі пра сэнс маюць карысць толькі тады, калі чалавек абмяркоўвае гэтую з’яву або з вельмі разумным і дасведчаным суразмоўцам (можна нават праз кніжкі), або з самім сабой. Ну, сам то чалавек для сябе самога заўсёды асоба дасведчаная. Што тут гаварыць. Сумневаў аніякіх.

Вось і я так думаў. І нават рабіў. Хоць да жаданых вынікаў гэта не прывяло, але ж упарта як баран біўся ў вароты верхняй часткай тулава, пакуль не нарваўся на чалавека не абцяжаранага глыбокімі і нуднымі развагамі ў гэтым кірунку. Звычайнага. Простага. І той чалавек, даволі прывабная ва ўсіх адносінах прадаўшчыца харчовай крамы, растлумачыла мне ўсё на самым простым прыкладзе, які быў пад рукой. Проста ляжаў на палічках яе крамы.

А пачалося ўсё з выбару салодкага прадукту. Звычайнага прысмаку. Надумаўся ўспомніць смак дзяцінства і набыць жменьку мармеладу. Падыходжу да палічкі і выбраць не магу. Там яго настолькі многа, што ўсяго не пераспрабуеш за ўсё дзяцінства, якое, дарэчы, даўно скончылася. Мармелад са смакам вішні, слівы, манга, іншых экзатычных пладоў і нават са смакам кока-колы.

— А мармеладу са смакам мармеладу магу набыць? — пацікавіўся я ў прадаўшчыцы.

Яна ветліва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF