Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Агонія імперыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ваенная агрэсія Расеі ва Украіну за апошні час стала падавацца несканчальнай. Хоць многія блогеры ўпэўнена сцвярджалі, яшчэ ў сярэдзіне гэтага тэрміну вайны, што яна вось-вось завершыцца як мінімум нейкім перамір’ем. Хоць грунтоўных сур’ёзных падстаў для такіх «глыбакадумных высноў» не было ніякіх. Няхай гэта застанецца на сумленні гэтых хлуслівых, нібыта незалежных, украінскіх і расейскіх аналітыкаў-блогераў, якія свядома распаўсюджвалі фальшывыя наратывы. Цяпер яны, не міргнуўшы вокам, распаўсюджваюць ужо іншыя прапагандысцкія лозунгі. Грошы, нават заробленыя на крыві тых людзей, якія гінуць, як вядома, не пахнуць. Шкада толькі, што многія людзі надалей слухаюць гэтых «аўтарытэтных» пустамеляў, якія не маюць ніякай адказнасці за свае словы і высновы. Але пра гэта неяк варта пагаварыць асобна.

Больш чым за чатыры гады і тры месяцы Масква, якая крычала, што за тры дні парадным маршам увойдзе ў Кіеў, не можа заваяваць поўнасцю нават Данбас. І ўзнікае ўстойлівае адчуванне, што вайна зайшла ў тупік. У пастку, з якой няма выхаду. Выхад то ёсць — і ён даволі просты фармальна — Расея павінна спыніць сваю ваенную агрэсію. Але ж яна на гэта проста няздольная ў сілу сваёй імперскай прыроды. Імперыя канае, але паспявае нарабіць яшчэ мноства зла і бяды.

Што маем на сённяшні дзень? Усіх да адной з заяўленых мэт на пачатку вайны расейская федэрацыя не дасягнула. Зараз пра ніякую «дэнацыфікацыю» і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF