Ніва № 24 (3657), 14 чэрвеня 2026 г.

Дранікі — адлюстраванне нацыянальнай культуры або прымітывізацыя беларускай кухні?

Алесь КРЫЖЭВІЧ

Калі кажуць пра Беларусь, то першая асацыяцыя паўстае з бульбай і дранікамі. У масавай свядомасці апошнія з’яўляюцца неад’емным атрыбутам беларускай кухні. Многія насамрэч лічаць, што бульбяныя аладкі з’яўляюцца душой беларускага народа, своеасаблівым рэгіянальным фен-шуем. Але ці могуць аладкі з бульбы быць сімвалам нацыянальнай беларускай кухні? І ці варта раскручваць „дранічны” брэнд або лепш пашукаць больш выкшталцоны элемент нацыянальнай кухні?

Навіна для тых, хто любіць дранікі і іншыя бульбяныя стравы: ад нядаўняга часу ў некаторых установах грамадскага харчавання беларускай сталіцы можна будзе з’есці „Дранік Цэнтральнага рэгіёна”. Як вам такі паварот? Праўда, не зусім зразумела, чым дранікі цэнтральнага рэгіёна адрозніваюцца ад дранікаў усходняга або заходняга рэгіёнаў Беларусі. Вядома, што могуць адрознівацца тэхналогіяй і спосабам прыгатавання, хоць хутчэй за ўсё толькі нейкімі драбносткамі. Ды наогул чаму, калі гаворка ідзе пра нашу нацыянальную кухню, то адразу прыгадваюць дранікі, нібыта ў беларусаў нічога не было акрамя бульбы, якая, дарэчы, масава пачала спажывацца толькі з другой паловы ХІХ стагоддзя. А гэта значыць, што страва з таркаванай бульбы ў беларускай кухні досыць позняя з’ява, якой максімум паўтары стагоддзя.

Аднак у шмат якіх турыстаў Беларусь асацыюецца менавіта з дранікамі, шырэй — з бульбянымі стравамі. Пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF