Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.

Першая сусветная вайна

Уладзімір АРЛОЎ

Гэтым разам хачу пазнаёміць юных чытачоў „Нівы” з падзеямі ўжо больш чым стогадовай даўніны. Але ў наш час яны зноў набылі актуальнасць, бо ў Еўропе, зусім блізка ад нас, ідзе вайна паміж агрэсіўнай Расеяй і Украінай, якая бароніць сваю незалежнасць. Вайна — заўсёды велізарнае няшчасце, мноства ні ў чым непавінных ахвяр, зруйнаваныя гарады і вёскі. Разам з тым войны ў гісторыі нярэдка вялі да вялікіх змен у свеце, спрыялі распаду імперый, вызваленню прыгнечаных народаў і ўтварэнню новых дзяржаў.

Перадзел свету

На пачатку XX стагоддзя стасункі паміж вялікімі еўрапейскімі краінамі зрабіліся вельмі напружанымі. Улады Вялікабрытаніі, Расеі, Францыі, Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны (Венгрыі) былі незадаволеныя межамі, якія тады існавалі ў свеце. Кожная вялікая дзяржава хацела завалодаць новымі землямі, але яны ўжо належалі іншым.

Набліжалася вайна. Каб яе распачаць, краіны-ворагі шукалі толькі зачэпку. Такой зачэпкаю сталася забойства сербскім тэрарыстам аўстра-вугорскага прынца Франца Фердынанда. У адказ ягоная краіна пачала вайну з Сербіяй. Тая была хаўрусніцай Расеі, а Аўстра-Вугоршчыну падтрымлівала Нямеччына.

1 жніўня 1914 года Нямеччына абвясціла вайну Расейскай імперыі. Вельмі хутка ўся Еўропа была ахоплена вайной, і яе полымя разгаралася ўсё шырэй.

Гэта была вайна за перадзел свету паміж нямецка-аўстрыйскім хаўрусам ды іхнім праціўнікам — Антантай. Так называўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF