Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.

ХVІІІ Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета 2026

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХVІІІ Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета 2026 года адбылося 18 красавіка ў Гайнаўскім доме культуры. Ажно 84 асобы з Гайнаўскага павета падрыхтавалі каля 250 прац рукадзелля. У галерэі і вялікім калідоры дома культуры працавала выстава гафтаваных і карункавых рукадзельных прац. Ад пачатку арганізавання агляду большасць удзельнікаў састаўляюць жанчыны, якія займаюцца традыцыйным рукадзеллем. Цікавыя і арыгінальныя работы запрэзентавалі прыхільнікі сучаснага рукадзелля. Сёлета да агляду далучыліся новыя ўдзельнікі.

Прысутная ў доме культуры на адкрыцці новай экспазіцыі публіка спачатку пазнаёмілася з прыкладамі цікавага народнага мастацтва. Побач з працамі выкананымі сучаснымі рукадзельнымі тэхнікамі паказваліся работы, у якіх сучасныя інспірацыі пераплятаюцца з традыцыйнымі матывамі і ўзорамі.

— Гафт і карункі гэта мастацкія тэхнікі рукадзелля, вядомыя ў нас ад многіх пакаленняў. Сурвэты і фіранкі выкананыя кручком, вышываныя з выкарыстаннем мясцовых узораў, ручнікі, абрусы і пакрывалы, а таксама вышываныя карціны сталі часткай матэрыяльнай культурнай спадчыны нашага рэгіёна. У мінулым былі яны неабходнай часткай упрыгожання кожнага дома і сведчылі аб гусце і гаспадарнасці гаспадыні. Вельмі цешыць нас папулярнасць народнага рукадзелля нашых бабуль і мам, якое вяртаецца да нас і ўздзейнічае на сучасную дэкаратыўную моду. Агляд гафту і карунак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF