Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.

«Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?» — «Заўсёды!» Уладзіслаў Ахроменка

Міра ЛУКША

Трыццатага кастрычніка 2018 года пісаў яму ў Інтэрнэце калега, з якім рабілі супольныя праект. І першага верасня таксама. Уладзіслаў Ахроменка, які заўсёды маланкава адказваў на лісты, маўчаў. Ад 29 кастрычніка супрацоўнік Радыё Рацыя маўчаў. Пасля шырокага інфаркту, які ахапіў яго ў Беластоку, пасля амаль гадзіны чакання на «хуткую» дапамогу, паклалі яго на кардыялогію. Слава, родам з Гомеля, беларус, чакаў прыезду сваёй жонкі Вольгі і дачкі Лізы з Украіны. З Украіны, дзе жыў з сям’ёй, за якую ваяваў. У Беластоку, дзе хацеў застацца на яшчэ адзін дзень. Застаўся на адзінаццаць, аж да 9 лістапада, калі згас, усё сніўшы сны аб Беларусі, і аж да 15-га, калі развіталіся з ім сябры. Паміналі яго тут як яму спадабалася б, «па-людску», шчыра, у гасцях. Ён так любіў. А пасля паехаў у Мінск, у суправаджэнні рацыйных пазыўных, у мінскі чырвоны касцёл, пасля на Заходнія Могілкі, дзе выбраў месца на свой спачын — каля роднай бабулі Марыі Сазонтаўны.

Слоў не хапае, пісаў ягоны сябра, ілюстратар «Зданяў і пачвараў Беларусі» Уладзімір Сцепаненка. Гэта па малюнках Уладзіміра Сцяпана разгадалі, хто аўтар гэтай першай кнігі — той Францішак Хлус, што разам з Марцінам Юрам (Максімам Клімковічам), сваім кумам, напісалі гэту сваю першую супольную кнігу. Распазнаў сябе тамака свежы прэзідэнт Беларусі, які парваўся на бел-чырвона-белы сцяг і свабоду. І пачалі ганяцца за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF