Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.
Неасэнсаванае шчасцеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПашанцавала мне ў мінулыя выходныя споўніць і рэалізаваць невялікае, але даўняе жаданне — наведаць Сандамір — старадаўні польскі горад на паўднёвым усходзе краіны з багатай гісторыяй і архітэктурай. Адразу скажу, што павятовае месца ў Свентакшыскім ваяводстве не толькі спраўдзіла спадзяванні нашай сяброўскай кампаніі, але і пераўзышло чаканні. Не менш цікавай была і сама дарога, а менавіта тое, што можна было назіраць паабапал шашы. Дабірацца да Сандаміра цягнікамі ці аўтобусамі зусім нязручна, таму вырушылі мы з Варшавы ў падарожжа аўтамабілем. Веснавыя зялёныя палеткі, расквітнелыя дрэвы, арыгінальныя прыдарожныя корчмы, ля якіх было шмат урачыста апранутых людзей, што святкавалі якраз першую камунію, радавалі вока сваёй жыццясцвярджальнасцю. Але за працай, побытавай мітуснёй, зласлівасцю і зайздрасцю іншым, людзі ў сваёй бальшыні пераважна не заўважаюць свайго, можа маленькага, але такога каштоўнага простага шчасця. Дыхаць свежым паветрам, быць на волі, мець свабоду перамяшчэння паміж рознымі краінамі, любавацца прыроднымі і культурнымі здабыткамі — гэткае неасэнсаванае рэальнае дасягненне і радасць быцця. Маеш крыху грошай — сядай у самалёт ці аўтамабіль і ляці ў нязведаныя далі. Праблемы са сродкамі — не бяда — узлазь на ровар, бяры кіёчак у рукі — і даследуй бліжэйшыя наваколлі, дзе заўсёды знойдзецца нешта адметнае, непаўторнае ці проста вабнае. Асабліва калі свеціць сонца, на двары (...) |