Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.
Аліна ахвяравала ім сваё сэрца, душу, час...Ганна КАНДРАЦЮКЗвестка пра смерць Аліны Пліс яшчэ не ўклалася ў маю галаву, хоць ведаю, што памяць пра яе будзе са мной да канца маіх дзён. У настроі разгубленасці з Генікам Вапам дабіраемся ў Гайнаўку на паніхіду. Мы, ліцэісты ў часы ваеннага становішча, аднакласнікі, добра ведалі цану сяброўству. Яно праяўлялася ў падтрымцы, крэатыўнай шалёнасці і дапамозе. Аля — выдатніца па ўсіх прадметах, не прыпускала да сябе нарцысізму. Наадварот, яна дапамагала як умела і як магла, не чакаючы ніякай падзякі і ўдзячнасці. Яшчэ сёння бачу, як ходзяць па класе яе сшыткі па фізіцы і матэматыцы, з якіх мы, не надта зацікаўленыя вучобай, перапісвалі хатнія задачы. У доказ пашаны кожны год мы выбіралі яе класным старастам. Пасля, калі Аля стала працаваць у нашым ліцэі, нас не здзівілі яе педагагічныя поспехі. Не магло быць іначай. Яна заўсёды была найлепшай і адначасова звычайнай, прылюднай сяброўкай. Перад паніхідай мы завіталі ў ліцэй, дзе адбываліся Агульнапольскія спаборніцтвы мажарэтак — мерапрыемства на 900 удзельнікаў. Жалобнае паведамленне змяшалася з каляровым натоўпам, рытмічнай музыкай і шарамі. Усё ж, калі праходзілі каля фотаздымкаў пушчанскай расліннасці, сярод якіх прытулілася са сваімі вучнямі наша Аля, сціснулася сэрца. * * * Мы паспелі на час, калі ў царкву ўносілі дамавіну з целам. І хоць на двары дзьмуў пранізлівы вецер і сыпала снегам, колькасць народу, сярод (...) |