Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.

Ён не лічыў сваю дзейнасць дарэмнай

Сяргей ЧЫГРЫН

Пачну з верша. Гэты верш беларускі палітычны, грамадскі-культурны і ваенны дзеяч, публіцыст, паэт, перакладчык і педагог Кастусь Езавітаў (1893-1946) напісаў 28 траўня 1923 года. Ён быў напісаны пад уплывам падзей на Беласточчыне. Справа ў тым, што ў першай палове 1920-х гадоў у Белавежскай пушчы дзейнічала беларуская антыпольская партызанка, кіраўніком якой быў Герман Шыманюк па мянушцы Скамарох родам з Грабаўца што у гміне Дубічы-Царкоўныя. Ягоны аддзел здзейсніў шэраг узброеных нападаў. Рух кіраваўся з Савецкай Беларусі, нягледзячы на тое, што карыстаўся беларускімі незалежніцкімі пастулатамі. Польскія ўлады здолелі хутка ліквідаваць яго. Верш так і называецца „Беластачанам”:

Ведаем мы —

Праліецца ў нас кроў, ведаем — многа сыноў

Беларусь на Алтар Незалежнасьці ўзложа!

Але ж будзем мы зноў мець волю дзядоў,

Але ж шлях да свабоды старонка праложа!

Ведаем мы!

Дык ніхай жа ахвяраў сьвятых не шкадуе народ.

Хай ня плачуць ні маткі, ні жонкі.

Хай ўся моладзь і мужы ідуць напярод.

Хай на бойку жагнаюць іх дзетак ручонкі.

Без крыві і ахвяр ніхто долі ня ўзяў,

Ніхто праўды нідзе не дабіўся,

І калі наш Народ меч для помсты падняў, —

Бог даруе! — бо вякі ён цярпеў,

І прасіў, і маліўся.

Верш „Беластачанам” я прачытаў у вялікім томе (722 старонкі) „Выбранае” Кастуся Езавітава. Гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF