Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.

Янка Купала і Якуб Колас

Уладзімір АРЛОЎ

Прапаную вам, юныя чытачы „Нівы”, чарговы аповед з маёй будучай кнігі. Імёны сённяшніх герояў вы, безумоўна, добра ведаеце: чыталі і вучылі іх вершы і паэмы, заглыбляліся ў празаічныя творы. Але пра такіх выдатных сыноў Беларусі трэба ўзгадваць зноў і зноў, бо яны былі ў шэрагах тых, хто на пачатку ХХ стагоддзя паверыў у незалежнасць свайго народа і аддана служыў здзяйсненню гэтай мары.

Найдаражэйшы скарб

У лёсе нашых славутых песняроў шмат падобнага.

Абодва нарадзіліся ў 1882 годзе. Абодва пачалі пісаць вельмі рана, прычым першыя літаратурныя спробы зрабілі не па-беларуску. Янка Купала спачатку складаў вершы па-польску, а Якуб Колас — па-расейску.

Але і адзін, і другі хутка зразумелі, што найлепей, найглыбей і найцікавей выказаць сваю душу беларус можа на роднай мове, бо гэтай моваю на беларускай зямлі гавораць не толькі людзі. На ёй спявае вецер, ёю шумяць лясы і пушчы, яе разумеюць звяры і птушкі.

Так лічылі Купала і Колас, і беларуская мова сталася для іх найдаражэйшым скарбам. На ёй яны стварылі выдатныя творы, якія прынеслі песнярам славу і пашану на Бацькаўшчыне і ў цэлым свеце.

Нарадзіўся на Купалле

Янка Купала прыйшоў на свет у фальварку Вязынка, што паміж Менскам і Маладзечнам. У сапраўднасці яго прозвішча было Луцэвіч, а псеўданім Купала ён узяў, бо нарадзіўся якраз на старажытнае свята Купалле.

Бацькі будучага паэта Дамінік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF