Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.
Радаўніца — адметная традыцыя ўшанавання продкаў на Беларусі (ч.І)Хведар ПРЫЛЁПАЎСКІДзень памінання памерлых, што звязаны са старажытным культам продкаў, у нас даволі добра захаваўся. Гэтая традыцыя з’яўляецца непарушнай на нашай зямлі цэлымі стагоддзямі. Спярша хтось з сям’і ідзе ў царкву і ставіць „памінальніцу”, але самая галоўная дзея здзяйсняецца на могілках, дзе адбываецца яднанне жывых і памерлых сям’і (роду). Называецца гэтая традыцыя па рознаму — Радаўніца, Раданіца, Радуніца, Радаўніцкія Дзяды або нават «Вялікдзень мёртвых», што прыпадае на 10-ты дзень па Вялікадні. Ужо досыць даўно гэты дзень стаўся афіцыйным выхадным, ажно з 1992 года. Памянуць сваіх продкаў, якія адышлі ў лепшы свет, на Радаўніцу збіраюцца ледзь не чвэрць беларусаў адначасова. Афіцыйна дзень памінання памерлых продкаў уключаны ў каляндар дзяржаўных свят і заўсёды прыпадае на аўторак, таму гэта выхадны. Як правіла, працоўны ці вучэбны панядзелак таксама пераносіцца — так што выхадных атрымліваецца адразу тры ці нават чатыры. Цікава, што ў суседніх Расіі з Украінай такога дня няма і так шырока традыцыя памінання памерлых у гэтых краінах не прысутнічае. Сутнасць памінальнага дня, паходжанне назвы Паводле розных падлікаў штогод на могілках у Беларусі збіраецца не менш за паўтара мільёна нашых суайчыннікаў. Прычым Радаўніца збольшага захавалася ў праваслаўных хрысціян і асабліва добра прадстаўлена ва ўсходняй частцы Беларусі. Важна (...) |