Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.

Творы Уладзіміра Караткевіча на Алімпіядзе па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Пятнаццаць ліцэістаў з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і Беластока прыняло ўдзел у цэнтральных элімінацыях XXХІI Алімпіяды па беларускай мове, якія 19 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім. Пісалі яны сачыненні па творах выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У тэсце выкарысталі свае ўмеласці па беларускай мове, выконвалі пераклад тэксту з польскай на беларускую мову і пазней адказвалі вусна па беларускай літаратуры і культуры. Пасля праверкі пісьмовых прац і падвядзення ўсіх вынікаў Галоўны камітэт Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы, які дзейнічае пры Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта аб’явіў яе вынікі. Сафія Самкова з V Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку, Зарына Юрчык з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Беластоку, Патрыцыя Навіцкая з Гайнаўскага белліцэя і Таіса Фіёнік з Бельскага белліцэя сталі лаўрэатамі XXХІI Алімпіяды па беларускай мове. Дзесяць удзельнікаў яе цэнтральных элімінацый здабылі званне фіналіста алімпіяды.

Стаўка была вялікая, паколькі поспех у Алімпіядзе па беларускай мове гэта не толькі поспех ліцэіста, але і канкрэтнага ліцэя, у якім ён вучыцца. Дзякуючы лаўрэатам, але таксама і фіналістам прадметных алімпіяд, ліцэі дабіваюцца поспехаў у рэйтынгах і прыцягваюць да сябе на навуку здольных вучняў. Аднак званне лаўрэата і фіналіста (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF