Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.

Сорак гадоў катастрофы

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сорак гадоў мінула з таго сонечнага страшнага дня, які падзяліў жыццё мільёнаў людзей на дзве часткі. 26 красавіка 1986 года здарылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва — адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай станцыі. І, канешне, не здаралася яшчэ ў свеце бяды, якая абмінула б Беларусь. І не проста абмінула б, на беларускую зямлю і наш шматпакутны народ тады абрынуліся найстрашнейшыя хвалі-цунамі жахлівых вынікаў той аварыі.

Колькі чалавечых жыццяў забраў так званы «мірны савецкі атам» — нават прыблізна ніхто не ведае. Тысячы, дзясяткі тысяч, соткі тысяч?! Як замоўчвалася камуністычным кіраўніцтвам спярша сама аварыя і яе імклівыя страшныя наступствы, так хаваецца праўда і пра доўгатэрміновае шкоднае, а для многіх і смяротнае, уздзеянне радыяцыі. Паколькі апошнія трыццаць гадоў дзяржаўная сістэма РБ працавала так, што праўду не належала ведаць у прынцыпе, то зараз сапраўдныя маштабы наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, мяркую, невядомыя ўжо нікому. Калі доўга падманваць саміх сябе, праўда ўцякае далёка.

Адзіным станоўчым вынікам той катастрофы было тое, што яна стала каталізатарам распаду пачварнейшай дзяржавы дваццатага стагоддзя — Савецкага Саюза «рэспублік свабодных». На жаль, аднак, распад гэтай імперыі зла стаўся больш расцягнутым і трывалым у часе. Гэта як тыя радыеактыўныя хімічныя элементы — адны распадаюцца і знікаюць хутка, а раскладанне іншых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF