Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.
А вы баялісяМіхаіл ВАЙНОВІЧНу, не! Людзі ўжо зусім звар’яцелі. Баяцца, што штучны інтэлект у іх работу забярэ, і будзе працаваць сам. Ага! Глядзіце! Разгоніцца, аж валасы назад. Не такі ён дурны, як вы думаеце. Але па парадку. Усё больш інфармацыйную прастору запаўняюць гэтай тэмай. Пішуць, спрачаюцца, непакояцца, нават некаторыя патрабуюць паставіць заканадаўчыя бар’еры для таго інтэлекту. Ужо смешна, праўда. Дзіву дзівішся! Людзі на поўным сур’ёзе напалохаліся, што працаваць будуць не яны, а нейкія разумныя робаты. Тыя, маўляў, больш эфектыўныя, больш вынослівыя, больш дакладныя, зробяць усё лепш, таму чалавек канкурэнцыі з імі не вытрымае. І што? Ну дык што вас у гэтым не задавальняе? Хай робяць усё лепш. І больш. І эфектыўней. І танней. Увогуле, хай працуюць замест нас. Я дык не супраць. Ну, праўда! Эй, людзі, паслухайце самі сябе! А лепш мяне, бо я вам так скажу. Людзі заўсёды, ва ўсе вякі баяліся, што іх нехта прымусіць працаваць. Ніхто не хацеў патрапіць у рабства. Ніхто не хацеў дзерці жылы да поўнага знемажэння. Змагаліся за сваё права адпачыць. А вось баяцца таго, што хтосьці забярэ работу і будзе працаваць замест іх — гэта ўпершыню ў гісторыі. Ну адпачніце вы крыху ад работы той. Не напрацаваліся яшчэ? Дзяды ды прадзеды і надзеі не мелі на такое шчасце. Спадзяваліся, што можа хоць дзеці ці ўнукі змогуць па-людску перадыхнуць. А вы чаго напалохаліся? Што нехта за вас зробіць вашу (...) |