Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.
Твой не твой выбарМіхаіл ВАЙНОВІЧСядзіць Адам у раі і думае, што ўсё тут ёсць, толькі нечага не хапае. А не ведае чаго. Ну, так яно заўсёды, калі ўсё ёсць. І тут Бог прыводзіць Еву і кажа: — Адам, выбірай сабе жонку. Добры анекдот, праўда. Адам у ім адразу дзве рэчы атрымаў. І жонку дастаў задарма, і права выбару. Гэта пазней мы даведаліся, што за ўсё трэба плаціць. А тады на табе. Вазьмі і распішыся. Анекдот гэта. А то зараз падумаюць, што я нешта даслоўна цытую. Не. Гэта жарт. А ў кожным жарце, як вядома, крыху жарту ўсё ж такі ёсць. Пазней на тэму выбару кемлівыя людзі яшчэ адзін доўціп прыдумалі. Едзе, значыць, волат на кані. У кальчузе, з дзідай і шчытом. Усё як мае быць. І даязджае да скрыжавання. А там стаіць здаровы валун, і на ім варона сядзіць. А на валуне надпіс: „Направа паедзеш — у морду дастанеш. Налева паедзеш — у морду дастанеш. Прама паедзеш — у морду дастанеш. Выбірай, куды паедзеш”. Задумаўся волат над сваім правам выбару, і аніяк не можа вызначыцца. А варона пытаецца: — Ты чаго стаіш тут? — Ды вось разважаю, як сваё права выбару лепш рэалізаваць, — адказвае волат. — Тут куды не паедзеш, усюды ў морду дастанеш. Вось і думаю, куды ехаць. І тады раздражнёная варона заяўляе: — Ну то думай хутчэй. А то прама зараз у морду дастанеш. Ну ці ж не жыццёвая мудрасць? Класічны сюжэт на тэму свабоднага выбару. Ідэя выбару такая — выбар як бы (...) |