Ніва № 18 (3651), 3 мая 2026 г.

Сустрэча са Святланай Ціханоўскай

Міхал ІВАНЮК

Як падкрэсліла лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская яе сустрэча ў штаб-кватэры Беларускай арганізацыі Хаб «Новая Зямля» ў Беластоку 22 красавіка 2025 года не мае палітычнага вымярэння і павінна была стаць магчымасцю для лепшага знаёмства. Беласток знаходзіцца ў цені Варшавы і Вільні, але, несумненна, з’яўляецца важным і гістарычным цэнтрам беларускага грамадска-культурнага жыцця. Сустрэча ў «Новай Зямлі» павінна была даць магчымасць абмеркаваць тое, што зараз хвалюе і радуе беларусаў тут, у Беластоцкім рэгіёне. Для цалкам палітычнай сустрэчы яшчэ будзе час, а пакуль нам трэба лепш пазнаёміцца і пачуць галасы тых беларусаў, для якіх Беласток стаў другім домам, а таксама тых, хто звязаны з гэтым горадам і рэгіёнам праз сям’ю і стварае тут свой беларускі свет пакаленнямі. Візіт Святланы Ціханоўскай на Падляшша быў часткай серыі сустрэч з беларускаю дыяспарай у Польшчы. Мэтай было ўмацаванне сувязей з рэгіёнамі, дзе дзейнічаюць беларускія абшчыны. Сустрэча прайшла ў нефармальнай форме, мэтай якой было падбадзёрыць і даць штуршок для далейшых дзеянняў. Сустрэча была поўная цёплых слоў у адрас лідаркі, але таксама складаных пытанняў, чаканых адказаў і крыху горычы пасля шасці гадоў пасля Рэвалюцыі Годнасці і працы яе кабінета міністраў. Нягледзячы на тое, што сустрэча часам была хаатычнай, усе, хто атрымаў адказы на свае пытанні, павінны быць задаволеныя сустрэчай.

Перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF