Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (32)Ганна КАНДРАЦЮКСашко жыў у цяні сваёй легенды, якой ніколі не хвастаўся і, можна сказаць, хаваўся ад яе і рабіў ўсё, каб пра яго маладыя гады людзі не думалі і не гаварылі. З сённяшняй перспектывы бачу, як з году ў год гэты славуты казак і казанова правальваўся ў самога сябе і гэты вобраз меў фізічны адпаведнік. Кожнай вясны ён лягаў на саламяны дах сваёй зямлянкі і быццам старая яшчарка прагна глытаў сонечныя прамяні. Ён адграваўся ад зімы ўсё яшчэ ахутаны аўчынамі і саламянымі кулікамі, на якіх адціскаўся яго зямны кволы профіль. У гэтай выстаўленай на языкі людзей позе драмаў элемент пагрозы. Здавалася, вось-вось ён праваліцца разам са сваёй драхлай страхой у глыб зямлянкі, або і яшчэ дзесьці глыбей, у чысты нябыт, дзе ўсё пруцянее і нікне. І зараз ён дабыты з глыбіні маёй памяці не дзеля сантыментаў, бо і гэтага Сашко стараўся ў нікога не выклікаць. Ён, незвычайны майстра камуфляжу, прыслужыўся чарговай прыгодзе Альбіны, якую дурны лёс яшчэ раз звёў, як яна сама гаварыла, з самым паршывым sadystam miłości. * * * Красамоўныя словы «sadysta miłości» ў адрас паршывага каханка меў выказаць адвакат Альбіны на судовай справе ў Бельску. Лінгвістычная навінка была адразу дацэненая і выдатна прыслужылася Альбіне. Слухач ужо спачуваў адной апавядальніцы, забываючы пра яе хітрыкі і круцельствы. І толькі адзін Сашко стаяў упоперак той фальшывай дарогі, як чыстая згрызота... Матуля часта ўспамінала (...) |