Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.
Старонкі новай кнігі Айчына-3: ад БНР да Рэспублікі Беларусь. Беларускае АдраджэннеУладзімір АРЛОЎЛюдзей, што служылі Айчыне гэтаксама аддана і гераічна, як браты Луцкевічы, на пачатку XX стагоддзя было шмат. Яны мелі розныя прафесіі ды таленты, але іх аб’ядноўвала вера ў тое, што Беларусь вызваліцца ад расейскай улады і стане незалежнаю дзяржавай. Дзякуючы іхняй стваральнай і ахвярнай працы друкаваліся кнігі і газеты, адчыняліся школы і тэатры, ствараліся партыі. Усё гэта набліжала мару пра незалежнасць. Той час нашай гісторыі называецца нацыянальным Адраджэннем. Важкае слова вучоных Надзвычай шмат зрабілі для Адраджэння вучоныя. Яшчэ на пачатку XIX стагоддзя пра самастойнасць беларускага народа доказна заявілі ў лекцыях і кнігах прафесары Віленскага ўніверсітэта Міхал Баброўскі і Ігнат Даніловіч, якія паходзілі з сем’яў святароў з Падляшша. Прыйшоў час, і ў гэтых даследчыкаў-патрыётаў знайшлося мноства прадаўжальнікаў. У 1870 годзе Іван Насовіч выдаў першы вялікі слоўнік беларускай мовы. Канчаткова даказаў усяму свету самастойнасць і багацце нашай мовы Яўхім Карскі, што ў сямі тамах выпусціў сваю вялізную грунтоўную працу „Беларусы”. Ён склаў карту тых зямель, дзе гаварылі па-беларуску. Межы на карце Карскага значна шырэйшыя за межы сённяшняй Рэспублікі Беларусь. Яўхім Карскі ды іншыя навукоўцы адносілі да Беларусі ўсе абшары, дзе жыла яе мова: Смаленшчыну, Дзвіншчыну, Віленшчыну, Беласточчыну, (...) |