Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.
Жорсткая іронія лёсуКастусь КАСЯКЗдаецца, пра асобу Вацлава Ластоўскага вядома многае — калі нарадзіўся, дзе жыў, колькі меў дзяцей, дзе і кім працаваў, што і калі выдаў і так далей. Але былі ў ягоным жыццяпісе і такія перыпетыі, якія прывялі ў выніку да трагічных наступстваў. Яны вартыя самага сапраўднага прыгодніцкага фільма з адценнем містыкі. Мяркуйце самі. Вацлаў Ластоўскі, нягледзячы на тое, што не меў акадэмічнай адукацыі, быў безапеляцыйным тытанам беларускага адраджэння. Паводле Язэпа Янушкевіча, які працяглы час даследаваў яго біяграфію, ён быў адным з нямногіх супрацоўнікаў Інстытута беларускай культуры ў Менску, у каго ў графе адукацыя было запісана „хатняя”. І тым не менш матывацыя Власта была проста неверагоднай — ён быў сакратаром „Нашай нівы”, часамі ў адзіночку запаўняў палосы выдання, сам пісаў і публікаваўся, паспяваў прасоўваць іншых аўтараў. Як цяпер сказалі б — запальваў зоркі на небасхіле айчыннай культуры. Ён быў аўтарам „Кароткай гісторыі Беларусі”, якая хаця і была сціслым пераказам ужо напісанага іншымі навукоўцамі, але была на выразна прабеларускіх пазіцыях. Спрабаваў сябе Вацлаў Ластоўскі і ў палітыцы, што выходзіла ў яго не самым лепшым чынам, бо Ластоўскі быў далёка не заўсёды дальнабачным чалавекам. У выніку расколу Рады БНР, які адбыўся ў снежні 1919 года, ён стане прэм’ер-міністрам БНР, але пакіне гэты пост ужо ў красавіку 1923 года па ўласнай ініцыятыве ў выніку інтрыг. Яму так і не ўдасца (...) |