Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.
Падвалы БеластокаУршуля ШУБЗДАШто сыходзіць у падвалы? Ці выключна невялікі бізнес, які не мае магчымасці на самастойнае развіццё ў цяперашні час? Ці таксама пасіянаты, якія проста займаюцца тым, што любяць. А, як вядома, гэта заўсёды найбольш дарагі бізнес. Перш за ўсё для саміх ўласнікаў. Неўзабаве матуры, а гэта заўсёды аб’ядноўвае ўсіх, хто піша, але таксама мае за сабою, ці будзе пісаць у наступным, ці яшчэ наступным годзе атэстат сталасці. Гэта таксама час, калі шэраг людзей, у тым выпадку маладых, выбірае спецыяльнасць, у якой хоча развівацца, бачыць сваю будучыню і прышлую працу. Магчыма некаторым удаецца здзейсніць цэлую сцежку, якую склаў сабе, самастойна ці не, у юным узросце. — Lubiłem historię i fizykę, — адказвае Павал. Якраз хадзіў па сваім падвале, дзе таксама працуе майстэрня. Тут стаіць пад трыццаць, калі не больш, самакатаў. Па падвалах часта развіваюцца цікавыя ініцыятывы. Варта таксама зайсці да Паўла, які заняў падвал жоўтай камяніцы па вуліцы Юравецкай. Кім хацеў быць, калі быў маладым хлопцам? — Budowlańcem, — адказвае. Апрача таго, што будынак гістарычны, то таксама кідаецца ў вочы на фоне мегасучасных блокаў, якія выраслі за апошнія гады. Юравецкая вуліца зараз больш шумная, чым Ліпавая. Не толькі самыя сучасныя будынкі памянялі выгляд вуліцы, але таксама стыль жыцця іх новых уласнікаў. Прыватных і тых, якія аказваюць паслугі, але таксама і рэстараны, кавярні, ці самы цэнтр таго новага (...) |