Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.
Прамоцыя кнігі Мікалая Панфілюка ў Гайнаўцы (ч. IІІ)Аляксей МАРОЗДругая прамоцыя кнігі Мікалая Панфілюка «Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя» і сустрэча з яе аўтарам адбыліся 19 сакавіка ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы. Арганізатарам спаткання быў Фонд «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы. На сустрэчу былі запрошаны рэдактар новавыдадзенай кнігі, беларускі пісьменнік і журналіст Радыё Рацыя Міхал Андрасюк, які вёў спатканне і старшыня Праграмнай рады Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і яе галоўны рэдактар Яўген Вапа як выдавец прэзентаванай кнігі. Аўтар кнігі на старонках «Нівы», якая сёлета адзначае 70-годдзе, раней друкаваў успаміны, допісы, фельетоны і вершы. — Кніжка складзена ў такі спосаб, што пачынаецца з даўнейшых гісторый Дубіцкай зямлі. Пішацца ў ёй пра першую царкву, якая была збудавана на Бахматах, каля сённяшняга вадасховішча. Паводле легенды правалілася яна пад зямлю за грахі прыхаджан. Паводле расказаў у час свята Пятра і Паўла, калі на Бахматах прыкласці вуха да зямлі, то можна пачуць гул царкоўнага звона. Спадар Мікалай піша ў кніжцы, што калі быў дзіцём, то хадзіў паслухаць і нават здавалася яму, што на свята святых Пятра і Паўла званіў звон. Далей у кніжцы змешчаны расказы, якія аўтар пачуў ад бацькоў і дзядоў — пра Першую сусветную вайну, бежанства, вяртанне з бежанства, міжваенны час і Другую сусветную вайну. Мікалай Панфілюк народжаны ў 1943 годзе і пасля ў кніжцы змешчаны пасляваенныя аповеды на аснове ім (...) |