Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.

«Паспець пачуць». Вандроўка да народнага паэта Тадэвуша Кунцэвіча

Вольга СЯМАШКА

Сапраўднае журналісцкае шчасце — паехаць шукаць народнага паэта і знайсці яго ў добрым здароўі.

Бо занадта добра памятаецца іншая дарога, да Уладзіміра Гайдука. Калі вершы яшчэ жывуць, а сам паэт ужо не. Калі Тарнопаль нават не ведае, што побач калісьці гучаў беларускі голас. Калі прыязджаеш не да чалавека, а да адсутнасці.

Тут — наадварот. Лешукі ў гміне Нараўка не адкрываюць хату народнага паэта адразу. Тут няма шыльдаў, няма „маршрутаў да паэта”. Ёсць толькі дарога, якая вядзе няўпэўнена, як быццам сама сумняваецца, ці ты заслугоўваеш сустрэчы. Але дом з дагледжаным садам знаходзіцца. І галоўнае — гаспадар на месцы.

Народны паэт Тадэвуш Кунцэвіч, Тадзік... сустракае проста. Без роляў. Без літаратурнай маскі. Ляснік. Настаўнік. Чалавек, якога жыццё само паставіла туды, дзе ён павінен быў быць.

Ён трапётка паказвае фотаздымкі любай, і ўжо адсутнай жонкі. Гаворыць пра працу.

І раптам пачынае чытаць. Чытае доўга. І ты становішся адзіным слухачом канцэрта, які ніхто не анансаваў. Але адчуванне такое, што ў гэтай невялічкай кухні вырастаюць «веліканы», постаці людзей, якія штодня рабілі Падляшша беларускім. І на гэтай кухні павінны былі быць сотні людзей — слухачоў. Бо кожнае слова тут патрабуе залы. Гэта не „лакальная паэзія”. Гэта дакумент жыцця.

І вось адзін з тэкстаў — прысвячэнне Алесю Барскаму, якое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF