Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.

Ты ёсць тое, што ты чытаеш

Міхаіл ВАЙНОВІЧ

Напачатку гэтая фраза гучала так: „Ты ёсць тое, пра што ты думаеш”.

Ну то ж калі гэта было. Калі яшчэ далёка не ўсе чытаць умелі. Думаць то таксама не ўсе, калі сур’ёзна ставіцца да глыбіні разумовага працэсу, але былі і такія, хто ў гэтым меў поспех.

Ну так. Ёсць людзі, якія напачатку навучыліся думаць, а пасля пісаць свае думкі і чытаць іншыя. А ёсць такія, якім каб запусціць працэс думання, напачатку трэба навучыцца чытаць іншых. Зразумець такім чынам сутнасць лагічнай пабудовы разваг. Вось як рухавік у машыне запускаецца сілай акумулятара.

Таму прыдумана тая фраза была не для ўсіх, бо не было ні газет, ні радыё, і нават інтэрнэту. Страшна падумаць. З тае банальнай прычыны данесці яе ўсім і адразу не ўяўлялася мажлівым.

Хоць не гэта галоўнае. Справа яшчэ і ў тым, што каб давесці гэту думку да ўсведамлення ўсіх, яна занадта разумная. Вось дзе бяда. Хоць і выглядае такой просценькаю і нібыта лёгка зразумелаю.

Пасля адкрыцця Амерыкі еўрапейскія каланісты пачулі падобны аналаг тае фразы ад паўночна-амерыканскіх індзейцаў. Гучала яна так: „Ты ёсць тое, пра што ты марыш”.

Някепска для прадстаўнікоў цывілізацыйнай мадэлі каменнага веку. Аказваецца, іх філасофская думка сягнула ў той час значна далей, чым тэхналагічнае развіццё. Бо не кожны прадстаўнік нашага часу, у якога за плячамі сярэдняя школа, вышэйшая навуковая ўстанова, і смартфон у кішэні, у стане ацаніць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF