Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.
Пазітыўныя сцэнарыіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧТакая сутнасць чалавечай натуры, што чытаючы штодзённыя навіны, мы найперш канцэнтруемся на нечым пазітыўным і міжволі шукаем падставы для аптымістычнага развіцця падзей. Але жорсткая праўда палітычных ды іншых працэсаў апошнім часам такая, што таго пазітыву надзвычай мала. Асноўныя надзеі беларусаў гадоў чакання палягаюць на новым «акне магчымасці», якое, праўда, невядома калі адчыніцца. І калі не акно, то хоць бы якая фортка расчынілася ўрэшце. Многія звязваюць станоўчыя змены з чаканым крахам крамлёўскага рэжыму, яго філіялу ў Беларусі і фізічным нябытам іх начальнікаў. Як вядома з доўгага працэсу развіцця і заняпаду чалавечых цывілізацый усё ў гісторыі паўтараецца. І няма таго, каб падобнага не было раней. І няма таго, каб не прамінула і не змянілася на нешта іншае. Паводле назіранняў некаторых аналітыкаў, Уладзімір Пуцін — гэта такая палітычная рэінкарнацыя расейскага цара Мікалая Першага. Прынамсі псіхалагічна гэтыя тыпажы шмат у чым супадаюць. Той расейскі валадар таксама душыў усялякі ўнутраны супраціў і грамадзянскія свабоды ў сваёй дзяржаве, лез у іншыя краіны, вёў захопніцкія войны і пашыраў сваю імперыю. Скончылася цараванне Мікалая Першага бясслаўна ганебнай паразай у Крымскай вайне. Прыпомнім тут, што кіраваў той цемрашал сваёй захопніцкай дзяржавай амаль трыццаць гадоў ажно да сваёй смерці. Пуцін кіруе Расеяй фактычна са жніўня 1999 года, хутка будзе 27 гадоў. Так што, калі доўжыць (...) |