Ніва № 17 (3650), 26 красавіка 2026 г.

Максім Знак: пісаць, каб выжыць

Міра ЛУКША

На сёлетнім кніжным кірмашы, які прайшоў у Беластоку 17-19 красавіка, адбылася сустрэча з Максімам Знакам, беларускім юрыстам, паэтам, бардам і былым палітычным зняволеным, які пасля пяці гадоў турмы быў вызвалены і высланы з Беларусі ў снежні 2025 года. Ён распавёў пра свой досвед зняволення і літаратурныя творы, якія стварыў за кратамі.Яшчэ да падзеяў 2020 года ён быў актыўным грамадска чалавекам і ўжо ў 2006 годзе, пасля пратэстаў супраць тадышніх вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, адбыў 14 сутак арышту ў Жодзіне. Як бард знаёмы нам на беласточчыне, менавіта з удзелу ў Фестывалі «Бардаўская восень», на якім ён выступаў у Бельску-Падляшскім.

У 2020 годзе ён у часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі стаў юрыстам у штабе кандыдата Віктара Бабарыкі. 14 ліпеня 2020 года ЦВК адмовіла Віктару Бабарыку ў рэгістрацыі, Максім Знак падаў скаргу на адмову ў рэгістрацыі кандыдата, аднак Вярхоўны Суд адмовіў у скарзе. Таксама прадстаўляў інтарэсы Святланы Ціханоўскай і Марыі Калеснікавай. Быў чальцом Прэзідыума Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі (2020). 9 верасня таго ж года Максіма Знака кінулі за краты. Прад’яўлены абвінавачанні: ст. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; ст. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам; ст. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF