Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Мудрасць Вялікага князя ВітаўтаМіхаіл ТАЛЕРА гэтая гісторыя пачалася ля сцен гарадзенскага замка. Таго самага, што Старым называецца. Як замкі можна назваць так — стары, не стары. Скажыце яшчэ пажылы або малады. Яны ж усе старыя, нават каторыя нібыта новыя. Ну ды гэта не істотна. Там акурат у той час чарговы этап раскопак пачаўся. Панабіралася спецыялістаў, як галубоў на хлебныя крошкі. Нешта робяць, мітусяцца, корпаюцца, як не ў сваіх кішэнях. Топчацца, тузаюцца, штурхаюцца, пабяры іх трасца. А можа толькі робяць выгляд, што нешта робяць. Дай, думаю, схаджу, пракантралюю, а то напартачаць яшчэ чаго без мяне, пасля стагоддзямі выпраўляць прыйдзецца. Гэта ж вам не агарод ускапаць. Гэта ж гісторыя! Разумець трэба. Да яе з асаблівай павагай і піетэтам ставіцца мусіш. А калі прыйдуць якія паўтары землякопа і пачнуць махаць рыдлёўкамі туды-сюды, то што ж гэта будзе. Не снег жа адкідваць. Не, мяркую, сумленны чалавек не можа ставіцца да такога працэсу абыякава. Павінен умяшацца. А я ж на сваю бяду і ёсць сумленны. Колькі нацярпеўся з за гэтай небяспечнай якасці дурной натуры, вам і не расказаць. Вось і зараз пасунуўся, хоць асабістых спраў было вышэй цемя. Але ж не, лезу, нібыта мне больш за ўсіх трэба. Гляджу ўважліва, усё робяць правільна. Супакоіўся крыху, ужо хацеў назад пасунуцца, але нешта як за штаніну трымае. Прыгледзеўся лепш, ну дакладна ўсе паводле тэхналогій працуюць. Як ва ўніверсітэце вучылі. Не (...) |