Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.

Беларуская гістарычная азбука (ІІІ). Рэч Паспалітая

Уладзімір АРЛОЎ

Люблінская унія.

Падчас цяжкай Інфлянцкай (Лівонскай) вайны з Масковіяй, калі інтэрвенты захапілі амаль палову нашай дзяржавы разам з Полацкам і прэтэндавалі на саму Вільню, Вялікае Княства Літоўскае вымушана было пайсці на альянс з Польшчай.

На Люблінскім сойме 1569 года польскі бок дамагаўся поўнай інкарпарацыі Княства ў сваё каралеўства. Дайшло да таго, што абураная дэлегацыя ВКЛ пакінула сойм. Карыстаючыся адсутнасцю літвінскіх паслоў (дэпутатаў) і прадстаўнікоў вялікакняскай Рады, палякі дамагліся ад караля Жыгімонта Аўгуста ўказаў пра далучэнне да Польшчы велізарных тэрыторый Княства — Падляшша, Кіеўскага і Брацлаўскага (таксама на Украіне) ваяводстваў. Вільня адгукнулася бурай пратэстаў. Вялікакняская Рада абвясціла аб падрыхтоўцы да вайны з Польшчай, але змаганне на два франты немінуча прывяло б краіну да гібелі.

Суверэнітэт Вялікага Княства

Урэшце 1 ліпеня 1569 года акт Люблінскай уніі на ўмовах кампрамісу быў падпісаны. Ён абвяшчаў аб’яднанне Вялікага Княства і Польскага каралеўства ў Рэч Паспалітую з агульным Соймам і манархам, што будзе як каралём польскім, так і вялікім князем літоўскім. Аднак дзякуючы паслядоўнай патрыятычнай пазіцыі літвінскіх паслоў і палітыкаў Княства захавала вельмі значную частку суверэнітэту.

Выканаўчая ўлада (апрача манарха) разам з усімі дзяржаўнымі пасадамі заставалася самастойнай. Княства мела (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF