Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Лісты Надзеі Артымовіч да Юры ТуронкаСяргей ЧЫГРЫНПісьмы беларускай паэткі з Бельска-Падляшскага Надзеі Артымовіч (1946-2023) да гісторыка і грамадскага дзеяча Юры Туронка (1929-2019), якія сёння публікуюцца, захоўваюцца ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (ф. 372, воп. 1, спр. 74). Яны былі напісаны ў 1979 годзе. Надзеі Артымовіч тады споўнілася толькі 33 гады. Была яна яшчэ не вельмі смелая, мала арыентавалася ў літаратурным жыцці беларусаў Беласточчыны. А першы яе верш „Ой, ляцелі гусі” з’явіўся ў „Ніве” 5 красавіка 1970 года. Цікавы верш, прарочы, пра гусей і крылы: Ой ляцелі гусі Грайце Завіруйма ў танцы Мы ўбачым іх крылы Вялікія Недасяжныя Дайце нам гэтыя крылы Мы ўзляцім Над шырокім прасторам Будзем смяяцца Які наш свет малы І калі Упадзем На зямлю чорну Мы ўбачым Свет Вялікі І мы без крылаў Дзе яны? Гусі забралі... Ой, ляцелі гусі... Усё ж крылы надзеі Надзеі Артымовіч гусі далі — яна ў жыцці выдала шмат кніг філасофскай і шчырай паэзіі. Для яе вершаў заўсёды характарны метафарычнасць і ўскладнёнасць формы, гэта метафарычнасць і імгненні яе паэзіі адчуваюцца таксама ў лістах да Юры Туронка. Звяртаюць увагу цікавыя вобразы, выразы, параўнанні ў яе ліставанні: „мая вершатэка”, „адчуваю велагонку думак”, „порцыя вершаў”, „ужо лістапад, усё (...) |