Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.

Сястра Маэстра — успамін пра Іларыю, стрыечную сястру Міхаіла Булгакава

Уршуля ШУБЗДА

У дзень 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Міхаіла Булгакава ў рамках сустрэчы Таварыства «Русь» у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прафесар Катажына Кэндзёра выступіла з дакладам, прысвечаным невядомай старонцы біяграфіі любімай сваячкі пісьменніка — Іларыі Міхайлаўны Булгакавай.

Іларыя Булгакова, калі яшчэ жыла ў Кіеве, была музай Міхаіла Булгакова. Аднак дакладчыца падкрэсліла, што захапленне вынікала з багатага духоўна-інтэлектуальнага жыцця Іларыі, што давала Міхаілу безупынную інспірацыю і падтрымку яго творчых сіл. Часта свае яшчэ непублікаваныя творы даваў менавіта Іларыі, якая першай магла прачытаць новыя працы маэстра. Таксама Міхаіл цаніў сабе яе заўвагі і рэфлексіі наконт сваёй творчасці. Пасля пачатку вайны, калі сябры апынуліся ў Маскве, далей працягваюць знаёмства і дзеляцца сваім мастацкім жыццём.

— Усё, што пісаў Міхаіл, было кансультаванае з Іларыяй. Шмат чаго залежала ад яе. У творчай працы Міхаіла не жонка, але менавіта Іларыя, была першай, з якой дзялілася сваімі роздумамі пасля чытання прац Булгакава.

Булгакаў, як адзначыла дакладчыца, быў выдатным пісьменнікам і эгацэнтрыкам. Многа было ў яго эмоцый, гневу, але таксама і спакою. Вядома, з цяжкіх сітуацый, момантаў у сваім жыцці вельмі часта ратавала яго менавіта Іларыя. Хаця меў сясцёр, але не з імі дзяліўся сваімі першымі літаратурнымі нарысамі, ці болямі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF