Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Фонд «Збуч — Спадчына і сучаснасць Падляшша»Аляксей МАРОЗФонд «Збуч — Спадчына і сучаснасць Падляшша» паўстаў у чэрвені гэтага года, але першае сваё мерапрыемства арганізаваў 3 кастрычніка ў вясковай святліцы ў Збучы. Адбылася там сустрэча з цыкла «Давайце пагаворым» з вядомым археолагам Дарыюшам Краснадэмбскім з Інстытута археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук. Ён вёў археалагічныя раскопкі на старажытным гарадзішчы ІХ стагоддзя і курганах у наваколлі Збуча і пра іх вынікі расказаў падчас спаткання. Публіку прывітала старшыня Фонду «Збуч — Спадчына і сучаснасць Падляшша» Івона Монка, жыхарка Збуча. — Мы хочам расказаць пра гісторыю Збуча, пачынаючы з найстарэйшых звестак. Аб гэтым мы не даведаемся ад нашых дзядоў і прадзедаў, але можам дазнацца на падставе рэзультатаў раскопак, якія вяліся каля Збуча. Хочам стварыць мост паміж прошлым, цяперашнім і будучым. У час чарговых сустрэч будзем даведвацца аб больш нам блізкім мінулым, датычным нашых людзей, сем’яў, нашай мовы, традыцыі і памяці аб мінулым. З часам магчыма будзем гаварыць аб тым, што можам зрабіць, каб нашу памяць і спадчыну захаваць для чарговых пакаленняў. Першая сустрэча з’яўляецца пачаткам таго, што будзем працягваць. Адной з мэт нашых спатканняў з’яўляецца прамоцыя нашай мовы, маўлення па-свойму, паколькі наша сустрэча адбываецца пад лозунгам «Давайце пагаворым». Наш госць Дарыюш Краснадэмбскі з’яўляецца археолагам, працуе ў Інстытуце археалогіі і этналогіі (...) |