Ніва № 45 (3678), 8 лістапада 2026 г.
Канец палітыкіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ адзін цудоўны дзень, хоць і не найлепшы ў маім жыцці, неяк прыйшло ўсведамленне, што пісаць на палітычныя тэмы, а тым больш спрачацца па іх, не мае ніякага сэнсу. Насамрэч, паспрабуйце прыпомніць ці ўдалося вам хоць раз пераканаць хоць аднаго апанента ў дыскусіі па палітычна вострых канфліктах. Звычайна кожная такая спрэчка — гэта непераадольная сцяна з абодвух бакоў. У выніку альбо публічная сварка, альбо затоеныя крыўды і расчараванне, альбо ўсё разам, як кажуць, «у адным флаконе». Калі ж у нейкага адказ станоўчы на акрэсленае пытанне — то застаецца толькі вас павіншаваць з валоданнем рэдкім дарам уплываць на іншых. У нашу надзвычай інфарматыўную эпоху людзі ўжо трывала склалі свае перакананні і зазвычай проста ад пачатку не хочуць слухаць нешта тое, што не ўкладаецца ў іх камфортны і зручны алгарытм ацэнак гэтага свету і падзей у ім. Усходнія рэлігійныя філосафы, і зрэшты не толькі яны, сцвярджаюць, што каб дайсці да разумення гэтага свету і адначасна да стану набліжанага да мудрасці, трэба пражыць хоць бы семдзесят гадоў. Так што такое пагражае далёка не кожнаму з нас. А пакуль падаецца відавочным, што залатая эпоха дэмакратыі застаецца ў мінулым, а яе механізмы ўсё больш вычарпаны. Асабліва гэта падкрэсліваюць такія рэчы як электроннае галасаванне на выбарах. А ў сітуацыі, калі дэмакратычныя грамадствы падзелены практычна 50 на 50 (а такое ў пераважнай бальшыні краін — ЗША, Бразілія, (...) |