Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

Інстытуцыянальны фаталізм: Чаму праект Канстытуцыі Офіса асуджаны паўтарыць 1994 год (III)

Міраслаў МІКУЛЕВІЧ

Аўтары чамусьці не змаглі ці не пажадалі паказаць у Прэамбуле шматгранны гістарычны складнік беларусаў, зрабіць працу над памылкамі недалёкага мінулага дзеля больш устойлівай будучыні. Замест гэтага яны выдалі стэрыльнае нішто. Але менавіта з такога дэкларатыўнага тэксту і пачынаецца Асноўны Закон. І пачынаецца ён з базавых раздзелаў — „Асновы канстытуцыйнага ладу” і „Правы, свабоды і абавязкі”, дзе сабрана агульная інфармацыя пра краіну і задэклараваны агульныя правы1. Здаецца, нічога такога. Але калі ўважліва ўчытацца, то можна ўбачыць, як аўтары, магчыма з добрых намераў, стварылі нешта зусім нежыццяздольнае. У дакуменце, які прэтэндуе на статус Асноўнага Закона, закладзены праблемы для будучага расколу, а таксама тэрміналагічнае смецце, якое высмейвае і абясцэньвае саму сутнасць права.

І праблема пачынаецца ў першым жа артыкуле. Назваць Беларусь сацыяльнай дзяржавай — значыць проста ўзнавіць савецкі механізм, дзе за гэтым хаваецца перадзел рэсурсаў, раздзіманне падаткаў і татальная апека. Другі артыкул усталёўвае абавязак дзяржавы па забеспячэнні ўмоў шчаслівага жыцця. Але што такое шчаслівае жыццё з пункту гледжання права? З аднаго боку, абавязак ёсць, але ён нерэалізаваны на практыцы. У тым жа артыкуле, але пунктам далей, замацоўваецца права на супраціўленне тыраніі, калі выкарыстанне законных сродкаў аказваецца немагчымым. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF