Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

Беларуская гістарычная азбука (ІІ). Вялікае Княства Літоўскае

Уладзімір АРЛОЎ

Кароль Міндоўг

Традыцыя беларускай дзяржаўнасці працягвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Новая дзяржава нашых продкаў утварылася ў сярэдзіне ХІІІ ст. у Панямонні на частцы сучасных беларускіх і літоўскіх зямель. Яны аб’ядналіся вакол сваёй першай сталіцы — Новагародка (сучасны Наваградак), дзе ўладу атрымаў літоўскі князь Міндоўг.

У 1253 годзе ў Навагародку са згоды папы рымскага адбылася каранацыя вялікага князя Міндоўга, пасля чаго ён стаў каралём.

Паступова ў Вялікае Княства пераважна мірным шляхам увайшлі ўсе беларускія землі, якія захавалі моцную аўтаномію. Аб’яднаўшыся, нашы княствы адрозна ад расейскіх пазбеглі ганебнага мангола-татарскага ярма. Тым часам у Масковіі ў выніку 240-гадовай няволі сцвердзілася азіяцкая дэспатыя.

Гедымін і Альгерд

Пры вялікім князі Гедыміне сталіцу дзяржавы перанеслі з Новагародка ў Вільню. Гедымін афіцыйна менаваў сябе «каралём літвінаў і русінаў». Русінамі тады звалася праваслаўнае насельніцтва краіны, але часта незалежна ад веравызнання ўсе жыхары Вялікага Княства Літоўскага па назве дзяржавы называлі сябе літвінамі.

Каб ягоныя праваслаўныя падданыя не залежалі ад маскоўскіх іерархаў, Гедымін утварыў самастойную праваслаўную мітраполію.

Гедымінаў сын Альгерд у 1362 годзе каля ракі Сінія Воды (прытока Паўднёвага Буга) разграміў татараў. У выніку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF