Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

Вершаўчытальня Андрэя Сцепанюка (113). Дзве капейкі

Андрэй СЦЕПАНЮК

Трынаццатка ў нумары „Вершаўчытальні”, які маеце перад сваімі вачамі, стала крыніцай для таго, каб праз хвіліну задумацца над... беларускім шчасцем. А дайшло яшчэ адно здарэнне з недалёкай мінуўшчыны, калі то я, Андрэй Сцепанюк, адчуў на сабе таго ж шчасця дотык. Зразумела, апошнія словы павінны быць у двукоссі, але каб падбадзёрыць атмасферу, таго не зраблю. А было гэта так...

Выходзіўшы звычайна, як кожнага ранку, з дзядзінца, дзе стаіць мой жылы корпус, убачыў я на тратуары манету. Блішчала яна ў восеньскім сонцы як усмешка дзіцяці, калі ўбачыць твар маці, як вочы хлопца, які пачуе, што і дзяўчына таксама яго кахае, як твар старэнькай бабулі, калі зразумее, што жыццё сваё пражыла годна. Пэўна два польскія злоты, — мільганула ў галаве, — дык справа не ў намінале, а ў тым, што за тым стаіць, калі іх паднясу і пахукаю сваім неап’янелым подыхам. Дык, так заўсёды рабілі нашы продкі і мы так робім, і пасля нас так рабіць будуць, хіба што пасля нас не будзе ўжо ніякіх рэальных грошай, а хукаць на банкавую картачку не выпадае і неяк дзіўна. І набліжаўся я да таго месца, дзе ляжала маё шчасце, з палёгкай васямнаццаці-, а не шасцідзесяцігадовага цела і ўжо выцягнуў руку, каб яго мець разам з сабою і ад таго захаплення не заўважыў, што гэтая манета намнога меншая чым два польскія злоты і... тут павінен закончыць свой аповед, але так кароткага тэксту не прымуць у рэдакцыі, а галоўны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF