Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

«Вяртанне Эльзы» Аляксея Дзікавіцкага: ці можна вярнуць страчанае?

Міхал ІВАНЮК

Інтэнсіўнасць — такім словам можна ахарактарызаваць сустрэчу з Аляксеем Дзікавіцкім, які 16 кастрычніка з’явіўся ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, каб распавесці пра сваю апошнюю кнігу і першы раман «Вяртанне Эльзы» — крымінальны раман, у якім выдумка змешваецца з праўдай. Хто такі Адам Шаламіцкі і ці з’яўляецца ён альтэр-эга Аляксея, хто для яго тытульная Эльза і што звязвае іх з Палессем? Усяго гэтага і некалькі іншых цікавых звестак, без істотных спойлераў сюжэта кнігі, чытач мог даведацца ад аўтара падчас літаратурнай сустрэчы. Акрамя фрагментаў тэксту і перакладаў можна было паслухаць і фрагменты хард-рок-музыкі, якой, акрамя літаратуры і любові да сваёй малой радзімы — Пінска, Аляксей Дзікавіцкі дыхае кожны дзень, жывучы і працуючы ў сваім другім месцы на зямлі — Варшаве. Аднак заўсёды ён любіць вяртацца на Беласточчыну, дзе бліжэй за ўсё да яго Палесся і палескага народа.

Яркасць, інтэнсіўнасць і харызма — гэтыя прыметнікі і адначасова рысы можна прыпісаць Аляксею Дзікавіцкаму. Можна было атрымаць асалоду ад стылю правядзення сустрэчы і адчуваць сябе як на стэндап-шоу з рок-музыкай на фоне, альбо быць зачараваным тым, як Аляксей вядзе яе і рухаецца як рок-зорка. Я, безумоўна, цалкам аддаю перавагу яго літаратурнаму і музычнаму стэндапу.

У самым пачатку, перад тым, як герой вечара выйшаў да аўдыторыі, выдавец кнігі Яраслаў Іванюк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF