Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.
Белфэст «І тут жывуць людзі» ў ШчытахАляксей МАРОЗСто шосты беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі» прайшоў 13 верасня ў Шчытах-Дзенцялове. Яго арганізавалі Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы, войт Арлянскай гміны і Гмінны асяродак культуры ў Орлі. На апошняе ў гэтым годзе белмузейнае мерапрыемства ў час яшчэ цёплага надвор’я прыбыло многа жыхароў Арлянскай і суседніх гмін. Перад публікай займальна запрэзентаваліся калектывы, якія часта выступаюць на беларускіх фэстах пад лозунгам «І тут жывуць людзі». Аўтамабілі перад і за адрамантаванай святліцай стаялі паабапал дарогі, а на пляцоўцы побач святліцы тоўпілася многа публікі. Там размясцілася сцэна, перад якой пазней гулялі людзі розных узростаў. — Сёння наш музей арганізуе 106 беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі». Калі мы пачыналі арганізаваць фэсты, не думалі, што на працягу васямнаццаці выпускаў удасца наладзіць больш за сто фэстаў. Ёсць удзячнасць для ўсіх людзей, якіх мы сустрэлі на працягу сямнаццаці гадоў арганізавання нашых мерапрыемстваў. З многімі з гэтых людзей мы пасябравалі. Маю тут на ўвазе гурты, якія выступалі ў нас, пастаянную публіку і іншых людзей, прадстаўнікоў гмінных улад, з якімі ладзілі нашы фэсты. Думаю, што наша фэставая сям’я будзе трымацца разам. Сёння на беларускае свята мы запрасілі многа выканаўцаў, — сказаў дырэктар Белмузея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк. — Ідэя нашых фэстаў застаецца той самай. Выходзім да жыхароў невялічкіх вёсак (...) |