Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.
Па беларускую мову — у Познань?Віталь ВОРАНАЎЦі абавязкова ехаць у Беласток або Варшаву, каб пасля заканчэння ліцэя працягваць вывучаць беларускую мову? Не. Беларуская мова і культура маюць сваё месца і ва ўніверсітэцкім жыцці Познані — горада, які знаходзіцца за некалькі сотняў кіламетраў ад Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі. Для выпускнікоў беларускіх ліцэяў гэта можа быць менш вядомы, але варты ўвагі адукацыйны шлях. З мінулага года я працую выкладчыкам Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. У ліку маіх заняткаў ёсць і практычнае навучанне беларускай мове. Раней я шмат гадоў займаўся беларускай культурай як даследчык, аўтар і музыка, а цяпер магу назіраць за яе ўспрыманнем таксама ў штодзённым кантакце са студэнтамі. Менавіта з гэтай асабістай перспектывы мне хочацца расказаць пра познаньскую беларусістыку і пра тое, чым яна можа зацікавіць маладых людзей з Падляшша. Тры гарады — розныя шляхі Калі гаварыць пра ўніверсітэцкае вывучэнне беларускай мовы ў Польшчы, варта найперш згадаць тры асяродкі: Беласток, Варшаву і Познань. Кожны з іх мае ўласную традыцыю і іншую структуру адукацыйнай прапановы. Іх не трэба ўспрымаць як канкурэнтаў: разнастайнасць падыходаў дае абітурыентам больш магчымасцей выбару. Ва Універсітэце ў Беластоку дзейнічае этнафілалогія беларуская — трохгадовае навучанне першай ступені. Само найменне кірунку падкрэслівае сувязь мовы з культурай і этнічнай спадчынай. Для моладзі з (...) |