Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

Тэрміналогія

Ясь ЯХОВІЧ

Нішто так не перашкаджае бачыць сусвет, як адна кропка гледжання. Тая, праўдзівая, каторая адзіна правільная. Такой для вас яе абвясціў хтосьці, з кім вы ўвогуле незнаёмыя. Але тэарэтычна дапускаеце, што такі бясспрэчны аўтарытэт ёсць, забываючыся пры гэтым пра Запавет не ствараць сабе куміраў.

Менавіта яна, тая адзіна правільная кропка гледжання і звужае ваш кругагляд спачатку да вузкай сцяжынкі, а пасля і проста да тлустай і насычанай чорным колерам кропкі. Ну а пасля знікае і яна, і не застаецца нічога. Пуста, як у колбе па эксперыментах з вакуумам.

Гэтая выснова не мной прыдуманая і даўно вядомая як у псіхалогіі, так і ў філасофіі, і сацыялогіі, і ўвогуле ў самым звыклым працэсе думання любога чалавека, здольнага на такі працэс.

Здавалася б, зыходзячы з гэтай высновы, адзіна правільную кропку гледжання чалавецтва праз свае сацыяльныя і навуковыя інстытуты даўно павінна было б прызнаць калі не недапушчальнай, дык хаця б непажаданай. Але не туды тое. Акурат за яе зараз і змагаюцца на самым высокім узроўні, прычым не толькі ў яскрава выражаных таталітарных грамадствах, але і ў тых, якія называюць сябе талерантнымі да меркавання іншых.

І вось у чым самы подлы падвох нашага часу. Калі адкрытыя аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы хаця б не хаваюць свайго стаўлення да ісціны, прысвоіўшы права на яе самім сабе, то паралельна з імі пачынаюць усё больш квітнець іншыя, такія ж па сутнасці, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF