Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.
Палітычны абсурдУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУсім даўно вядомая «заезджаная» фраза пра тое, што «палітыка — гэта брудная справа». На гэтую тэму напісаныя напэўна мільёны артыкулаў, даследаванняў і трактатаў. Там, дзе вялікая палітыка, вельмі часта стаяць эканамічныя і грашовыя інтарэсы, а значыць непазбежныя карупцыя, закулісныя дамовы і махінацыі за дымнай завесай, патаемныя пакты і сакрэтныя спецыяльныя аперацыі. Пра гэта сведчыць уся гісторыя шматпакутнага чалавецтва, якое насяляе дзіўную планету Зямля. Пра многія важнейшыя падзеі нашай гісторыі, дакладней пра засакрэчаную ці прыхаваную іх сутнасць, мы даведваемся толькі праз дзесяцігоддзі, а то і больш. Але якая ў мяне з гадамі фармуецца думка датычна сутнасці і праяў палітыкі? Часта ўзнікае меркаванне, што ў палітыцы больш чым бруду нейкай татальнай абсурднасці, гратэску і клаўнады. Адчуванне гэтае з часам становіцца ўсё больш устойлівым. Асабліва абвострана такое пачуццё агортвае апошнім часам, калі назіраеш за тым, што адбываецца ў час жахлівай трагедыі нашага часу — захопніцкай вайны Расіі ва Украіне і ўсяго таго, што дзеецца на гэтай вайне, а таксама вакол яе ў міжнароднай палітыцы. Найперш коратка пра з’яву карупцыі чыноўнікаў. Гэтая зараза і гідра даўно трывала ўкаранілася ва Украіне. Былі розныя выбары, змены прэзідэнтаў і ўрадаў, а хвароба гэтая перадавалася праз гады. У першыя месяцы расейскага нападу ў 2022 годзе ўкраінская нацыя згуртавалася і з’ядналася ў змаганні супраць (...) |