Ніва № 44 (3677), 1 лістапада 2026 г.

Бязмежная чысціня вобразу і праўды. Гандзя і Сяргей

Міра ЛУКША

Бібліятэка ў Заблудаве запрасіла Ганну Кандрацюк у Бібліятэчны філіял у Рыбалах на сустрэчу ў рамках праграмы «Людзі. Кнігі. Межы. Пясэцкі 2026» — на майстар-класы з рэпартажнай фатаграфіі і расказ пра падарожжы і гісторыю ўглыб малых айчын. Такія сустрэчы арганізуе Інстытут кнігі (Instytut Książki). Праект — гэта серыя літаратурных, адукацыйных і мастацкіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у раёне Заблудава і абапіраюцца на постаць і творчасць Сяргея Пясэцкага. Мерапрыемствы суфінансаваны Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны і Фондам развіцця культуры, што сведчыць пра іх значэнне. Мэта: спалучэнне літаратуры, гісторыі памежжа, сустрэч з мастакамі, а таксама мастацкіх і фотамайстар-класаў. Такія сустрэчы адбыліся між іншым з Анэтай Прымкай-Онішк, Кшыштафам Кізевічам, Мірай Лукшай, былі майстар-класы і гульні на прыродзе, майстар-класы па этналогіі («Таямнічая карта памежжа» з праф. Ірэнай Матус), майстар-класы па стварэнні тунэльных кніг, лэпбукаў і пошукі лясных скарбаў з Пясэцкім. І вось, 16 кастрычніка адбыліся майстар-класы з Ганнай Кандрацюк-Свярубскай па рэпартажнай фатаграфіі «Памежжа ў аб’ектыве», са спасылкай на чалавека пагранічча і часоў, мецэната года, які схадзіў пагранічча ў сваім нялёгкім лёсе. Сяргей Пясэцкі быў неверагодна каларытнай асобай: ён — чалавек, які ўсё жыццё шукаў сваю асобу. Гэта чалавек з бунтарскім характарам, які часта ідзе супраць плыні. Быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF