Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.

Народны фэст на горцы ля царквы

Уршуля ШУБЗДА

У апошнюю нядзелю жніўня і заадно апошнюю нядзелю канікул у Мастаўлянах прайшоў народны фэст. Усіх аб’яднала горка ля царквы перад плябаніяй. Пад гукі добрай, бо народнай, музыкі можна было адпачыць на цёплым сонцы, з’есці лакальныя прадукты і нацешыцца спакоем жнівеньскай нядзелі. Гутарым з настаяцелем Прыхода святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў Мастаўлянах айцом Славамірам Якімюком.

— Адкуль такая задума, каб тут, на канцы Польшчы, у Мастаўлянах, сарганізаваць народны фэст?

— У мінулым годзе я размаўляў з Аляксандрам, каб нешта тут сарганізаваць. Але яшчэ тады без энтузіязму. Якія гурты? А, то Беларускае таварыства дапаможа. Тут такое ўзгорыстае месца, што няма магчымасці паставіць сцэну. Таму вырашылі, што зробім гэта экалагічна — на траве. Лаўкі ўзялі з царквы. Спачатку, бо гэта нядзеля, пачалі з літургіі. У мінулым годзе атрымалася, бо было многа людзей і ў царкве, і на канцэртах. Не маем вялікіх грошай. Многа памаглі людзі, кола гаспадынь «Але бабкі». Свіслачанкі частавалі канапкамі, прапанавалі чыбурашкі, бігас... Штодзень мы гэтага не ямо, але пры такой сустрэчы можна паспрабаваць. Дзякуй Богу і добрым людзям, што атрымалася зрабіць такое камернае мерапрыемства. Бо справа не ў колькасці, але якасці.

— З той царкоўнай лаўкі, ужо чула, што адзін зваліўся...

— Так, гэта застанецца напэўна ў памяці. Людзі, якія прыехалі сёння, некалькі гадоў таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF