Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.
Служылі Айчыне (ч.І)Уладзімір АРЛОЎПакуль другая частка кнігі „Імёнаў Свабоды” — вельмі важнай і дарагой для мяне і, спадзяюся, для многіх беларусаў — рыхтавалася да друку, на вялікі жаль, у ёй з’явіліся новыя героі і гераіні. Чаму, на жаль? Нагадаю, што мае літаратурна-гістарычныя партрэты прысвечаныя тым, чый жыццёвы шлях ужо завяршыўся. За некалькі месяцаў з канца 2025 года прыйшлі чорныя весткі пра сыход у вечнасць цэлага шэрагу вядомых суайчыннікаў, якія вартыя нашай пашаны і ўдзячнай памяці. Сёння хачу пазнаёміць чытачоў „Нівы” з прадстаўнікамі „моцнай паловы” гэтай кагорты. Наступным разам гаворка пойдзе пра жанчын, хоць мае гераіні былі не менш моцнымі і паслядоўнымі ў сваіх поглядах і служэнні Айчыне. А завяршае гэтую публікацыю, як і ўсю кнігу, аповед пра майго дзеда Максіма, расстралянага сталінскімі катамі ў 1933 годзе. Мікіта Мелказёраў Мне ўяўляецца, што Мікіта — калі б мог — з яго фірмовай прыхаванай усмешкаю сказаў бы: вось і яму вечна будзе трыццаць сем. Як Арцюру Рэмбо, як Томасу Вулфу. Магчыма, згадаў бы і кагосьці з суайчыннікаў. Напрыклад, расстралянага ў 1937 годзе Аляксандра Адамовіча, аднаго з рухавікоў палітыкі беларусізацыі і прыхільніка „стварэння бар’еру супраць РСФСР”. Чаму менавіта Адамовіча? Бо запрасіўшы мяне ў сваю праграму, Мікіта чытаў першую частку „Імёнаў Свабоды” і якраз зацікавіўся 1920-мі гадамі. Пажартаваў: нарэшце беларусізацыя напаткала і яго. Калі (...) |