Ніва № 36 (3669), 6 верасня 2026 г.

«Дымна Лотва», посьпех у Еўропе!

Міхал ІВАНЮК

«Дымна Лотва» — адзін з нямногіх беларускіх музычных гуртоў, які, разам з «Molchat Doma», «Extermination Dismemberment» і «Irdorath», робіць музычную кар’еру. Яны не толькі граюць для беларускага грамадства (і выконваюць музыку, якую нялёгка слухаць), але і прыцягваюць публіку ў месцах сваіх выступаў і атрымліваюць выдатныя водгукі, дзякуючы музыцы і шоу, якое яны прадстаўляюць публіцы. Тыднёвік «Ніва» меў магчымасць пагутарыць з Кацярынай «Нокт» Манкевіч — фронтвумен і вакалісткай гурта «Дымна Лотва», які амаль тры гады жыве ў Варшаве пасля вымушанай эміграцыі, за гэты час таксама пашырыўшы свой склад за кошт беларускіх і польскіх музыкаў. Фактычна, з праекта двух чалавек, заснаванага ў Мінску адзінаццаць гадоў таму, гэта значыць Кацярыны і гітарыста Яўгена Чаркасава, «Дымна Лотва» стала цалкам легальным гуртом, а паўтара года таму з гурта з’явіўся сайд-праект музыкаў пад назвай «Hangover in Minsk», у якім музыкі спалучаюць дэпрэсіўны/пост-блэк-метал з англамоўнымі тэкстамі. «Ніва» ў нумары 50 ад 15 снежня 2024 года ўжо апублікавала рэпартаж з іх канцэрта ў Беластоку.

Цяпер, месяц пасля выхаду чацвёртага альбома «Дымнай Лотвы» на буйным нямецкім лэйбле Prophecy Productions пад назвай Vyraj, добры час пагаварыць з «Нокт» пра два апошнія рэлізы альбомаў, пра тое, як аповесць «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча паслужыла натхненнем для тэксту адной з песень на апошнім альбоме, у якім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF